Перайсці да асноўнага змесціва

Прымаем раслінныя рэшткі:

  • 1) ачысткі гародніны і садавіны (у т.л. кукуруза, коркі кавуна і дын, але не цытрусавыя). Таксама можна цыбулю, але не часнок;
  • 2) сапсаваныя гародніна, садавіна (акрамя цытрусавых);
  • 3) картон (карычневы картон ад скрынак), латкі ад яек карычневыя, ўтулкі картонныя;
  • 4) кветкі завяўшыя;
  • 5) кава, чайныя пакуначкі (без ярлыкоў і вяровачкі), чайная заварка.
  • 6) хлеб, крупы.

Можна таксама збіраць шкарлупу яечную, костачкі і арэхавую шкарлупіну, але гэта толькі калі ёсць магчымасць складаць ўсё асобна:

  • 1) агароднінныя адходы
  • 2) шкарлупа яечная (любая, сырая ці вараная)
  • 3) костачкі і арэхавая шкарлупіна

Калі ёсць магчымасць, шкарлупу і костачкі складайце асобна. З агароднінай іх мяшаць не трэба.

Пакуль што не прымаем:

  • - марынаваную прадукцыю
  • - цытрусавыя
  • - часнок
  • - мясныя парэшткі
  • - рыбу

Але адмыслоўцы кажуць, што чарвякі могуць паспупова прызвычайвацца да ежы, якую раней не елі. Калі раптам яны пачнуць гэта есці, то мы зменім спіс.

Складаць парэшткі лепш за ўсё ў картонныя скрынкі. Калі скрынак няма - то ў пакеты (што зробіш). Хто здае пастаянна, таму скрынкі мы будзем прывозіць. Калі ёсць магчымасць, то парэшткі лепей замарозіць (каб не прывабліваць мошак). Забіраць іх плануем раз на тыдзень.