Утылізацыя арганічных адходаў
Сябры, рады паведаміць вам, што распачынаецца невялікі экалагічны праект - збіраць арганічныя адходы для перапрацоўкі. Будзем збіраць арганіку, і перапрацоўваць яе будуць каліфарнійскія чарвякі.
Часткова праект будзе акупацца за кошт продажу біогумуса, на астатнія выдаткі будзем збіраць ахвяраванні. Таксама, магчыма, паспрабуем прадаваць экалагічна чысты мёд, перапяліныя яйкі і т.п.
Калі вы зацікаўлены здаць арганіку - запоўніце апытанку ніжэй.
=
Якія адходы арганікі можна здаць для перапрацоўкі
Прымаем раслінныя рэшткі:
- 1) ачысткі гародніны і садавіны (у т.л. кукуруза, коркі кавуна і дын, але не цытрусавыя). Таксама можна цыбулю, але не часнок;
- 2) сапсаваныя гародніна, садавіна (акрамя цытрусавых);
- 3) картон (карычневы картон ад скрынак), латкі ад яек карычневыя, ўтулкі картонныя;
- 4) кветкі завяўшыя;
- 5) кава, чайныя пакуначкі (без ярлыкоў і вяровачкі), чайная заварка.
- 6) хлеб, крупы.
Можна таксама збіраць шкарлупу яечную, костачкі і арэхавую шкарлупіну, але гэта толькі калі ёсць магчымасць складаць ўсё асобна:
- 1) агароднінныя адходы
- 2) шкарлупа яечная (любая, сырая ці вараная)
- 3) костачкі і арэхавая шкарлупіна
Калі ёсць магчымасць, шкарлупу і костачкі складайце асобна. З агароднінай іх мяшаць не трэба.
Пакуль што не прымаем:
- - марынаваную прадукцыю
- - цытрусавыя
- - часнок
- - мясныя парэшткі
- - рыбу
Але адмыслоўцы кажуць, што чарвякі могуць паспупова прызвычайвацца да ежы, якую раней не елі. Калі раптам яны пачнуць гэта есці, то мы зменім спіс.
Складаць парэшткі лепш за ўсё ў картонныя скрынкі. Калі скрынак няма - то ў пакеты (што зробіш). Хто здае пастаянна, таму скрынкі мы будзем прывозіць. Калі ёсць магчымасць, то парэшткі лепей замарозіць (каб не прывабліваць мошак). Забіраць іх плануем раз на тыдзень.
Арганічныя адходы шкодзяць экалогіі больш, чым пластык
Ці ведаеце вы, што арганічныя адходы шкодзяць экалогіі, часам нават больш, чым пластык? Ёсць і добрыя навіны - арганіку можна ўтылізаваць бяспечна для прыроды. Але аб усім па парадку.
Арганічныя адходы складаюць каля 50% ад усяго бытавога смецця. Сабраныя асобна, яны самі сабой маглі б распадацца, ператвараючыся ў кампост. Але разлажэнне харчовых адходаў на сметніку адбываецца зусім не так, як мірнае тленне ў зямлі. Вы звярталі ўвагу на агідны пах паблізу звалак? Менавіта арганіка, якая гніе ўнутры смеццевай кучы, выпускае таксічныя, брыдка пахнучыя газы - меркаптаны, метан, серавадарод, вуглякіслы газ, аміяк, хлорэтылен.
Хімічнае жыццё смецця на сметніку
Без доступу паветра ў тоўшчы смецця пачынаюць пладзіцца анаэробныя бактэрыі, якія ператвараюць арганіку ў воцатную, мурашыную і малочную кіслату. Асяроддзе на сметніку и вакол яго становіцца вельмі кіслотным. Калі кіслоты змешваюцца з вільгаццю, імі пачынаюць харчавацца іншыя бактэрыі, якія інтэнсіўна выпрацоўваюць таксічныя газы.
Наступная фаза ў жыцці звалкі пачынаецца з таго, што пэўныя разнавіднасці анаэробных бактэрый пачынаюць перапрацоўваць кіслату ў ацэтаты, а пасля у метан.
Смеццевы газ змяшчае 45-60% метану, 40-60% вуглякіслага газу, і 2-9% злучэнняў серы. Нават праз 50 гадоў пасля таго, як на сметнік перасталі прывозіць смецце, яно працягвае вылучаць газ.
Самыя таксічныя з выкідаў - серавадарод, аміяк і метан. Менавіта яны могуць выклікаць атручванні.
Акрамя таго, калі смецце загарыцца, то вылучаюцца яшчэ больш таксічныя рэчывы - дыяксіны, дыяксід серы і іншыя сярністыя злучэнні.
Яшчэ адна пагроза ўзнікае, калі ў тоўшчы смецця пачынаецца моцны разагрэў без доступу паветра. У выкідах у вялікай колькасці з'яўляюцца альдэгіды, фторавадарод і злучэнні хлору. (Для цікавасці можаце пачытаць вынікі даследавання газаў на смеццевых палігонах у Вялікабрытаніі.
Што кажуць навукоўцы
Харчовыя і арганічныя адходы - галоўная крыніца праблем з усімі звалкамі, лічыць загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу РУДН М.Д. Харламава. Менавіта яны ствараюць умовы для "вытворчасці" атрутных газаў.
Без харчовых адходаў смецце нашмат лепш паддаецца перапрацоўке. А перамяшаныя адходы перапрацаваць практычна немагчыма. «Калі б арганіка не трапляла на палігоны ТБО, гэта вырашыла б вялікую частку праблем са звалкамі», — мяркуе вучоная.
Што рабіць
Арганічныя адходы складаюць прыкладна палову ад усяго бытавога смецця. Сабраныя асобна, яны самі сабой разлагаюцца, ператвараючыся ў кампост. Такім чынам, утылізуючы арганіку асобна, можна паменшыць колькасць смецця адразу ў 2 разы, спыніць вылучэнне атрутных газаў, а акрамя таго яшчэ і атрымаць высакаякаснае арганічнае ўгнаенне — біягумус.
Калі вы зацікаўленыя далучыцца да тых, хто збіраюць арганіку для перапрацоўкі - запоўніце форму ніжэй.